БЕЛ Ł РУС

Мадзьяр прапанаваў Венгрыю перамоўнай пляцоўкай для Украіны і Расіі

3.06.2026 / 13:04

Nashaniva.com

Мадзьяр вызначыў тры напрамкі, у якіх Будапешт гатовы далучыцца да ўрэгулявання.

Петэр Мадзьяр. Фота: Sean Gallup/Getty Images

Венгрыя гатовая стаць пляцоўкай для перагавораў Украіны і РФ, заявіў прэм’ер Петэр Мадзьяр у інтэрв'ю Frankfurter Allgemeine Zeitung, піша РБК-Украіна.

Мадзьяра спыталі, ці з’яўляецца дастатковая колькасць зброі для самаабароны неабходнай часткай будучых гарантый бяспекі для Украіны. Венгерскі прэм’ер з такім падыходам не пагадзіўся.

Паводле Мадзьяра, рэальныя гарантыі можа даць толькі калектыўная палітычная воля вядучых дзяржаў, а не аб’ём вайсковай дапамогі: «Я не лічу, што зброя з’яўляецца гарантыяй бяспекі. Гарантыі бяспекі можа даць толькі міжнародная супольнасць. Венгрыя не можа адыгрываць тут вырашальную ролю; гэта пытанне буйных дзяржаў», — заявіў ён.

Мадзьяр вызначыў тры напрамкі, у якіх Будапешт гатовы далучыцца да ўрэгулявання.

«Мы можам аказаць дыпламатычную і гуманітарную дапамогу, а Венгрыя таксама магла б быць месцам для перагавораў», — адзначыў ён.

Інтэрв’ю апублікавана пасля візіту Мадзьяра ў Берлін, дзе ён правёў сустрэчу з канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам.

На сумеснай прэс-канферэнцыі прэм’ер пацвердзіў, што і пры новым урадзе Венгрыя не будзе адпраўляць ва Украіну ні зброю, ні салдат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула