БЕЛ Ł РУС

Новым старшынёй Генасамблеі ААН стаў кіраўнік МЗС Бангладэш

3.06.2026 / 14:22

Nashaniva.com

Рашэнне аб абранні 72‑гадовага Халілура Рахмана было прынята з адносна невялікай перавагай: за яго прагаласавалі прадстаўнікі 99 з 193 дзяржаў — членаў Генеральнай Асамблеі.

Фота: Thierry Monasse/Getty Images

На пасадзе старшыні Рахман зменіць былую кіраўніцу МЗС Германіі Аналену Бербак. Яна застанецца на гэтай пасадзе да верасня, калі і адбудзецца афіцыйная перадача паўнамоцтваў, піша Bild.

Хоць кіруючая пасада ў найбуйнейшым органе ААН (не блытаць з кіраўніком самой ААН Антоніа Гутэрышам) носіць найперш прадстаўнічы характар, старшыня можа аказваць уплыў на працэсы за кулісамі. Рашэнні Генеральнай Асамблеі часта маюць сімвалічны характар і лічацца адлюстраваннем агульнасусветных настрояў.

Рахман уступае на пасаду ў складаны перыяд. ААН адчувае ціск праз шматлікія нявырашаныя ўзброеныя канфлікты і дэфіцыт фінансавання. Дыпламаты да апошняга сумняваліся, ці пакіне Рахман сваю пасаду міністра замежных спраў Бангладэш дзеля гэтай працы.

Аднак ён заявіў, што хоча быць «прэзідэнтам на поўную стаўку» і мае намер займацца рэфармаваннем міратворчых місій ААН, падтрымкай жанчын і дзяўчынак, а таксама праблемамі найбяднейшых краін свету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула