БЕЛ Ł РУС

Хлопец з-пад Шаркаўшчыны пакінуў у спакоі сантэхніку — якую раней метадычна краў, — пайшоў у аўтаматчыкі і ўрэшце згінуў пад Купянскам

4.06.2026 / 11:57

Фёдар Кавецкі 

Аляксандр Скурат нарадзіўся на Шаркаўшчыне, у вёсцы Боўкалы, недалёка ад вёскі Сталіца, адкуль родам старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка. Алё лёс Скурата склаўся іначай — ён склаў галаву, ваюючы за Пуціна. 

Як стала вядома «Нашай Ніве», яшчэ адзін беларус прызнаны «зніклым без звестак» пасля няўдалага штурму ўкраінскіх пазіцый пад Купянскам у лістападзе 2025.

Гэта на той момант 34‑гадовы Аляксандр Скурат з вёскі Боўкалы Шаркаўшчынскага раёна. 

Аляксандр Скурат, прыжыццёвае фота. Крыніца: Аднакласнікі

Скурат не меў нават сярэднеспецыяльнай адукацыі і па жыцці кіраваўся толькі ведамі, атрыманымі ў сярэдняй школе. 

Да 2013 года ён спакойна працаваў рознарабочым у Шаркаўшчынскім аграсэрвісе і паралельна шукаў іншыя магчымасці падзарабіць. Знайшоў іх проста ў сваёй вёсцы: у 2013 годзе, па дадзеных Belpol, скраў са свідравіны ў Боўкалах чатыры металічныя трубы і здаў іх у лом. А ў 2016 годзе — зноў у сваёй жа вёсцы — залез у хату да суседа і сцягнуў адтуль ацяпляльны кацёл. 

З работы Скурата звольнілі пасля першай жа судзімасці, больш афіцыйных запісаў аб працаўладкаванні няма. 

Цела беларуса, які запісаўся на вайну супраць Украіны пад пазыўным «Куст», не знайшлі. Фота: сваякі Скурата

Жывучы ў хранічнай нястачы грошай, Скурат, па словах знаёмых, убачыў магчымасць хутка і шмат зарабіць, запісаўшыся ў расійскае войска. У выніку з лістапада 2025 ён назаўсёды перастаў заходзіць у сацсеткі і адказваць сваякам. Перад тым даслаў ім фота свайго падраздзялення, з якім пайшоў штурмаваць вёску пад Купянскам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула