У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона
Каля офіса продажаў у Новай Баравой літаральна за адну ноч «саспела» незвычайная фотазона.
На фасадзе будынка з'явіліся буйныя галінкі з пунсовымі ягадамі (да 30 см у дыяметры), а перад уваходам забудоўшчык устанавіў дзве гіганцкія ягадкі, дыяметрам 90 см, піша Realt.
Яркі дэкор будзе радаваць жыхароў і гасцей мікрараёна ўсё лета.