БЕЛ Ł РУС

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры

3.06.2026 / 21:48

Nashaniva.com

«Паклаў яго ў багажнік і паехаў». 

Паліцыя Варшавы затрымала 57‑гадовага грамадзяніна Украіны, які незаконна вылавіў гіганцкага сома даўжынёй больш за 182 сантыметры з возера Балатон, што знаходзіцца ў сталічным раёне Гоцлаў. Справа набыла шырокі розгалас у сацсетках і медыя.

Здарэнне адбылося 30 мая. Двое мужчын плавалі па возеры на водным веласіпедзе. Адзін з іх меў вуду, з дапамогай якой і вылавіў рыбіну. Пасля гэтага мужчыны валаклі сома па тратуары і запіхалі ў багажнік аўтамабіля, пасля чаго з’ехалі ў невядомым кірунку.

Вылаўленая рыба была вельмі добра знаёмая мясцовым жыхарам — сом плаваў тут 20 гадоў. Тутэйшыя рыбакі не раз вылоўлівалі гэтага гіганта, аднак з-за яго легендарнага статусу заўсёды адпускалі назад у ваду.

Ukraińcy zabili legendarnego Warszawskiego suma na Gocławiu. Miał 183 cm i pływał w tej wodzie "od dekad".

Został żywcem wrzucony do bagażnika, więc mógł konać nawet kilka godzin. Do tego był okres ochronny, więc ryba została zabrana bezprawnie.

Źródło: Tim_pleciona pic.twitter.com/CQtIqoFL7z

— deZeZed (@deZeZed) June 2, 2026

Дзеянні мужчын выклікалі абурэнне і пратэсты відавочцаў. Аднак тыя нібыта праігнаравалі гэта, паклалі сома ў багажнік машыны і з'ехалі ў невядомым кірунку.

Паліцыя знайшла чалавека, які злавіў сома. Ім аказаўся 57‑гадовы грамадзянін Украіны.

«Можна меркаваць, што чалавек злавіў гэтую рыбу ў час забароненага сезону, калі сом знаходзіўся пад аховай і яго лоўля была забаронена, а таксама можна падазраваць, што мы будзем мець справу з жорсткім абыходжаннем з жывёламі з-за таго, што рыба перавозілася без доступу да вады», — пракаментавалі ў варшаўскай паліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула