БЕЛ Ł РУС

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам

3.06.2026 / 22:29

Nashaniva.com

Белы парашок, знойдзены чэшскімі праваахоўнікамі ў аўтамабілі мітрапаліта Рускай праваслаўнай царквы Іларыёна (Алфеева), аказаўся какаінам. Гэта пацвердзіла экспертыза.

«Мы можам пацвердзіць: экспертыза даказала, што канфіскаваны белы парашок — гэта какаін», — паведаміла ў сераду выданню Deník N прадстаўніца паліцыі Марціна Рыхтэрава.

На фоне гэтага гучнага скандалу патрыярх Кірыл адправіў мітрапаліта Іларыёна з Еўропы ў бразільскае захалусце, адзначыўшы, што далейшая служба ў Карлавых Варах для яго немагчымая «праз абставіны».

Іерарха РПЦ затрымалі ў нядзелю 24 траўня ў Чэхіі — у яго машыне былі выяўленыя «кантэйнеры з белым рэчывам».

Расійскі бок запатрабаваў «неадкладнага вызвалення» мітрапаліта і спынення «ганенняў на прадстаўнікоў РПЦ у Чэхіі».

30 мая мітрапаліт Іларыён вярнуўся ў Расію. Цяпер замест еўрапейскіх парафій расійскаму іерарху давядзецца служыць у Паўднёвай Амерыцы.

Хто такі мітрапаліт Іларыён?

У мінулым Іларыён (Алфееў) быў кіраўніком Аддзела замежных царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату і лічыўся адным з самых набліжаных да патрыярха Кірыла людзей. У 2022 годзе яго прызначылі кіраўніком Будапешцкай епархіі РПЦ.

Аднак пасля гучнага скандалу, звязанага з абвінавачаннямі ў дамагальніцтвах, Іларыён быў адпраўлены ў храм святых Пятра і Паўла ў знакамітым курортным горадзе Карлавы Вары, дзе пражывае вялікая расійская дыяспара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула