БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле

3.06.2026 / 23:19

Nashaniva.com

Спроба 33‑гадовай жыхаркі Бабруйска, якая гадуе чатырох дзяцей, хутка падзарабіць скончылася трагедыяй для яе сям'і. За згоду працаваць закладчыцай на наркамаркет жанчына атрымала суровы прысуд. Хоць у яе нічога і не атрымалася. 

Як высветліла следства, бабруйчанка знайшла прапанову аб працаўладкаванні ў тэлеграме, дзе ёй паабяцалі лёгкі заробак за распаўсюд псіхатропаў. Для верыфікацыі і афармлення жанчына адправіла свайму «куратару» фатаграфію пашпарта, пасля чаго прайшла інструктаж. Яе першае заданне правалілася, бо яна проста не змагла знайсці пакунак з наркотыкамі ў пазначаным месцы.

Другое ж заданне жанчына выканаць ужо не паспела. За працу па новых каардынатах ёй абяцалі заплаціць 60—70 долараў. Па дарозе да схованкі яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У выніку ператрусу праваахоўнікі канфіскавалі з тайніка 2,25 грама забароненага рэчыва.

Суд Бабруйска палічыў доказы віны пераканаўчымі і прызнаў жанчыну вінаватай па чацвёртай частцы артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і прысудзіў 8 гадоў ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула