Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца
На яго думку, Расіі пара змяняць парадыгму сваіх адказаў на санкцыі.
Максім Арэшкін. Фота: Contributor / Getty Images
Расіі не варта чакаць адмены санкцый, заявіў на Пецярбургскім эканамічным форуме памочнік прэзідэнта Расіі Максім Арэшкін, піша РБК.
«Трэба сыходзіць ужо ад гэтай выключна абарончай мадэлі. Насамрэч мы ў многім ужо ад гэтага адышлі, трэба адыходзіць усё больш і больш. Не трэба чакаць, што нешта вернецца старое, што будуць адменены санкцыі заходніх краін. Змены, якія адбываюцца, маюць фундаментальны глабальны характар. <…> І таму не трэба чакаць, што нешта зменіцца, што нешта вернецца. Не вернецца і не зменіцца», — сказаў Арэшкін.
«Свет, які быў раней, не вернецца. Неабходна актыўна развівацца на ўнутранай пляцоўцы», — дадаў ён.