БЕЛ Ł РУС

Грамадзяніну Літвы, што ладзіў у Пастаўскім раёне стараверскія богаслужэнні, пагражае дэпартацыя

4.06.2026 / 11:23

Nashaniva.com

У міліцыі пракаментавалі затрыманне на мінулым тыдні ў Куклянах грамадзяніна Літвы, што купіў там дом і ладзіў стараабраніцкія богаслужэнні.

Міліцыя сцвярджае, што мужчына не меў дазволу райвыканкама на правядзенне масавых рэлігійных мерапрыемстваў. Праз месенджар пачаў заклікаць грамадзян наведваць стараабрадніцкія богаслужэнні.

Ён ладзіў іх у сваім доме. Міліцыя зазначае, што ён збіраў ахвяраванні з паствы. Адпаведнай адукацыі і дазволу райвыканкама на правядзенне масавых рэлігійных мерапрыемстваў не меў.

За парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў яму пагражае высылка з краіны, паведамілі ў міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула