БЕЛ Ł РУС

Пераможца «Еўрабачання» прыйшла ў каменты да Кіркорава, які прыпісаў перамогу і сабе

4.06.2026 / 11:45

Nashaniva.com

Расійскі спявак апублікаваў вялікі пост, у якім заявіў, што на сёлетнім конкурсе «Еўрабачання» Балгарыя перамагла дзякуючы яму. Пераможца конкурсу Dara прыйшла ў каменты да яго допісу і аспрэчыла яго заявы.

Фота: інстаграм Dara

Свой пост Кіркораў праілюстраваў выявай траянскага каня са сваім тварам. Ён заявіў, што Балгарыя шэсць гадоў не ўдзельнічала з-за недахопу сродкаў у яе грамадскага тэлерадыёперадатара БНТ. Таму ў 2025 годзе ён, нібыта, пазнаёміўся з гендырэктарам тэлерадыёаператарам Эмілам Кашлуковым і знайшоў неназванага інвестара, які аплаціў удзел Балгарыі, піша «Грамадскае» са спасылкай на балгарскае выданне Standart.

Таксама, па яго словах, да балгарскага выступу нібыта прычынілася і яго прадзюсарская кампанія Dream Team, якая праз прадзюсара Іліаса Какотаса і кампазітара Дзімітрыса Кантопуласа падрыхтавала спявачку Dara.

«Балгарыя — радзіма майго бацькі, і менавіта сёння, у дзень нараджэння таты, я вырашыў закрыць для сябе гештальт «Еўрабачання». Маральна я задаволены. Я выйграў гэты конкурс», — напісаў Кіркораў.

Dara аспрэчыла ўдзел расійскага спявака ў яе перамозе. Сярод тых, хто дапамог ёй, спявачка адзначыла свой лэйбл Virginia Records, грамадскага тэлерадыёперадатара БНТ і міжнародных прадзюсараў.

«З усёй павагай, але Bangaranga была напісаная ў 2023 годзе ў Сафійскім песенным лагеры», — напісала спявачка.

Чуткі пра ўдзел Кіркорава ў выступе Балгарыі распаўсюджваліся і раней, аднак гэта ўпершыню, калі сама спявачка афіцыйна адрэагавала на іх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула