БЕЛ Ł РУС

Атракцыён «Вежа свабоднага падзення», які гучна чмыхнуў падчас працы, адправілі на рамонт

4.06.2026 / 11:54

Nashaniva.com

У «Атракцыён груп» растлумачылі, што адбылося ў Парку Чалюскінцаў.

Падчас таго, як у машыне знаходзіліся пасажыры і кузаў спускаўся, адбылося нечакана-гучнае «шпок»: пайшоў дым, а аператар кінуўся спыняць машыну.

У «Атракцыён груп» растлумачылі, што адбылося, піша «Мінск. Галоўнае».

Выціснулася гумовая ўшчыльняльная пракладка, у выніку чаго разгерметызавалася гідраўлічная магістраль.

Атракцыён спынілі, наведвальнікаў высадзілі. Рызыкі для жыцця і бяспекі людзей не было.

Цяпер спецыялісты заканчваюць рамонт. Пасля налады і выпрабаванняў атракцыён зноў пачне працу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула