БЕЛ Ł РУС

Беларускія сапёры ўдзельнічаюць у размініраванні Курскай вобласці

4.06.2026 / 13:21

Nashaniva.com

Пра гэта заявіў на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме губернатар Аляксандр Хінштэйн.

Ілюстрацыйнае фота: Mobileostrov.ru

«У гэтым годзе ў размініраванні таксама ўдзельнічаюць спецыялісты з брацкай Беларусі, з іх супрацьміннага цэнтра», — сказаў ён «РІА Навіны».

«На сённяшні дзень размініравана больш за 168 тысяч гектараў тэрыторый, больш за 880 кіламетраў дарог, звыш 18 тысяч будынкаў і збудаванняў. Знішчана амаль 3 мільёны выбуханебяспечных прадметаў. Усяго ачышчана 92 населеныя пункты», — расказаў губернатар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула