БЕЛ Ł РУС

Памерла Маржан Сатрапі — аўтарка графічнага рамана «Персеполіс»

4.06.2026 / 13:52

Nashaniva.com

Яна памерла ва ўзросце 56 гадоў у Парыжы.

Фота: Roberto Serra — Iguana Press/Getty Images

«Маржан Сатрапі памерла ад смутку крыху больш чым праз год пасля смерці Маціяса Рыпы, яе мужа і кахання ўсяго яе жыцця», — гаворыцца ў заяве яе блізкіх.

У 2000 годзе Сатрапі выпусціла графічны раман «Персеполіс», у якім распавяла пра сваё дзяцінства ў Іране падчас ісламскай рэвалюцыі і жыццё ў эміграцыі. Кніга атрымала сусветнае прызнанне. У прыватнасці, The New York Times уключыў яе ў спіс 100 найлепшых кніг XXI стагоддзя.

Раман ёсць і ў беларускім перакладзе, яго выпусціла выдавецтва «Пфляўмбаўм».

Па кнізе Сатрапі стварыла анімацыйны фільм, які атрымаў спецыяльны прыз журы Канскага кінафестывалю ў 2007 годзе.

Ролі ў ім агучвалі К’яра Мастраянні, Катрын Дэнёў, Джына Роўлэндс. Фільм атрымаў спецыяльную прэмію журы Канскага фестывалю, прэмію Сезар у двух намінацыях, быў намінаваны на прэмію BAFTA і на «Оскар» як найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм. Фільм выклікаў пераслед з боку рэлігійных фундаменталістаў у Ліване і Сірыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула