Мінск прыме Матч зорак КХЛ
Матч зорак Кантынентальнай хакейнай лігі 2027 года пройдзе ў Мінску на лёдзе «Мінск-Арэны» 6 і 7 лютага.
Фота: ХК «Дынама» Мінск
Для Мінска зорны ўік-энд стане другім у гісторыі. Раней сталіца Беларусі прымала Матч зорак у 2010 годзе.
Мінскае «Дынама» ў мінулым сезоне сабрала 38 аншлагаў на трыбунах «Мінск-Арэны», а таксама адзначылася масавымі выездамі фанатаў на гасцявыя матчы рэгулярнага чэмпіянату і плэй-оф, піша «Беларускі хакей».