БЕЛ Ł РУС

ЕС абяцаў Арменіі 50 мільёнаў еўра эканамічнай дапамогі ў гандлёвай вайне з Расіяй

4.06.2026 / 15:26

Nashaniva.com

Раней Масква ўвяла ў адносінах да Арменіі шэраг гандлёвых абмежаванняў, уключаючы забарону на пастаўку садавіны, гародніны, кветак, рыбы, мінеральнай вады і іншых тавараў.

Фота: Thierry Monasse/Getty Images

Еўрасаюз анансаваў пакет эканамічнай дапамогі Ерэвану ў памеры 50 млн еўра на фоне ўзмацнення ціску з боку Расіі. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на старшыню Еўракамісіі Урсулу фон дер Ляен.

Раней Масква ўвяла ў адносінах да Арменіі шэраг гандлёвых абмежаванняў, уключаючы забарону на пастаўку садавіны, гародніны, кветак, рыбы, мінеральнай вады і іншых тавараў, а таксама пагражала «сцэнарам Украіны» за курс на збліжэнне з ЕС. Старшыня ЕК назвала такія дзеянні РФ «эканамічным прымусам» і заявіла пра непрымальнасць падобных мер.

«Працягваючы абмежаванні на экспарт армянскіх тавараў, Масква ператварае эканамічныя адносіны ў зброю палітычнага ціску. Мы занадта добра знаёмыя з гэтым сцэнарам. Менавіта таму Еўропа цвёрда падтрымлівае Арменію. Мы рыхтуем пакет дапамогі з боку ЕС», — цытуе Reuters фон дер Ляен.

Яна адзначыла, што такое рашэнне было прынята пасля размовы з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам.

7 чэрвеня ў Арменіі павінны прайсці парламенцкія выбары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула