У інтэрнэце апублікавалі заданні ЦТ — парушальнікаў ужо знайшлі
У першы дзень цэнтралізаванага тэсціравання знайшліся ахвотныя сфатаграфаваць экзаменацыйныя заданні і выкласці іх у тэлеграм-каналы і чаты. У Рэспубліканскім інстытуце кантролю заявілі, што асобы парушальнікаў ужо ўстаноўлены.
Фота: «Мінская праўда»
Па словах дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрыя Міронава, такіх выпадкаў было нямнога — адзіночныя.
«РІКЗ сумесна з кампетэнтнымі органамі ўстанавіў асобы ўсіх, хто размясціў гэтыя матэрыялы. Таксама выяўлены арганізатары телеграм-каналаў і чатаў, якія распаўсюджвалі недакладную інфармацыю і адказы ў перыяд правядзення ЦТ», — адзначыў Міронаў.