БЕЛ Ł РУС

Новыя грузавікі вызвалілі ад утылізацыйнага збору

4.06.2026 / 15:54

Nashaniva.com

У Беларусі ўвялі льготныя ўмовы для міжнародных грузаперавозчыкаў. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia

Згодна з дакументам, у 2026 годзе ад выплаты ўтылізацыйнага збору вызваляюцца грузавыя аўтамабілі ўзростам не больш за тры гады з даты выпуску, якія адпавядаюць экалагічнаму класу 5 або вышэй. Ільгота таксама распаўсюджваецца на прычэпы і паўпрычэпы.

Мяркуецца, што гэтыя меры дапамогуць беларускім перавозчыкам абнаўляць свой аўтапарк і павысіць іх канкурэнтаздольнасць на міжнародным рынку. Улады лічаць, што гэта будзе спрыяць росту экспарту транспартных паслуг і развіццю экспартаарыентаваных галін эканомікі.

Чытайце таксама:

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Стаўкі ўтылізацыйнага збору зменяцца з 29 красавіка

Урад павялічыў стаўкі ўтылізацыйнага збору

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Каментары да артыкула