БЕЛ Ł РУС

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца

4.06.2026 / 17:26

Станіслаў Покуць

У акупаваным Крыме на некалькі дзён цалкам спыняецца продаж бензіну за наяўныя грошы. Пра гэта паведаміў прызначаны Масквой кіраўнік паўвострава Сяргей Аксёнаў.

Здымак ілюстрацыйны

Па словах кіраўніка расійскай акупацыйнай адміністрацыі, талоны на паліва ў Крыме больш не прадаюцца і ў найбліжэйшы час у адкрытым продажы не з’явяцца. Тыя ж, хто набыў талоны раней, змогуць атрымаць не больш за 20 літраў бензіну на адзін аўтамабіль.

Для кантролю сітуацыі на кожнай запраўцы будуць дзяжурыць прадстаўнікі мясцовых акупацыйных уладаў і дзяржаўных структур, якія стануць фіксаваць нумары машын, што запраўляюцца па талонах. Разам з тым камунальныя службы, хуткая дапамога, сілавыя структуры і грамадскі транспарт, як сцвярджаюць чыноўнікі, будуць забяспечвацца палівам у поўным аб’ёме.

Абмежаванні ўведзеныя на фоне сур’ёзнага дэфіцыту на анексаваным паўвостраве паліва. Праблемы звязаныя з ударамі ўкраінскіх беспілотнікаў па расійскіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах і лагістычнай інфраструктуры, звязанай з пастаўкамі ў Крым. Украінскія беспілотнікі фактычна ўзялі пад кантроль дронамі трасу, якая забяспечвала «сухапутны калідор» у Крым праз іншыя акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі. У выніку значна скараціліся аб’ёмы перапрацоўкі нафты і пастаўкі бензіну.

Увогуле ж з пачатку года многія расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы падвяргаліся атакам, а частка з іх часова спыніла або істотна абмежавала працу. Гэта прывяло да змяншэння прапановы бензіну на рынку і росту цэн.

На гэтым фоне ўлады Крыма таксама папярэдзілі пра крымінальную адказнасць за здымку і публікацыю інфармацыі пра перамяшчэнне бензавозаў. За такія дзеянні можа пагражаць суровае пакаранне паводле расійскага заканадаўства.

Чытайце таксама:

«ЛНР» следам за Крымам увяла ліміт на продаж бензіну

У Крыме адмянілі паліўныя талоны. Бо паліва няма

У Севастопалі ўвялі продаж бензіну па талонах

У акупаваным Севастопалі цалкам знік бензін

Каментары да артыкула