У Добрушы жанчына правалілася ў калодзеж
Інцыдэнт адбыўся на тэрыторыі прыватнага ўчастка на вуліцы Дабралюбава, паведамляе прэс-служба МНС.
Скрыншот з відэа
Як паведамляецца, пенсіянерка па неасцярожнасці аступілася і ўпала ў адкрыты тэхналагічны прыямак глыбінёй каля двух метраў.
На месца прыбылі супрацоўнікі МНС. З дапамогай лесвіцы і вяроўкі яны дасталі жанчыну з ямы і перадалі медыкам.
Пацярпелую шпіталізавалі для далейшага абследавання і аказання неабходнай дапамогі.