БЕЛ Ł РУС

Падатковая наведалася да вядомага мінскага блогера-гаражніка. Кажуць, што той працаваў нелегальна

5.06.2026 / 12:27

Nashaniva.com

Падаткавікі кажуць, што прыйшлі пасля таго, як на аўтамаляра-блогера настучаў неабыякавы грамадзянін.

Прафілактычная размова і суд

У гараж да блогера прыехалі АБЭПаўцы і падаткавікі. Як паведаміла мінская падатковая, высветлілася, што мужчына працаваў нелегальна.

Нелегальны прыбытак, як і самі маштабы бізнэсу, правяраючыя органы ацэнілі як невялікія.

З блогерам правялі прафілактычную размову наконт легалізацыі бізнэсу, а канчатковую ацэнку дзейнасці будзе даваць суд.

Магчыма, вы яго ўжо бачылі

Па фота можна зразумець, што праверка была ў гаражы мінскага блогера Дзімы, больш вядомага як dimidoz. 

Фота: @imnsrb_minsk / Telegram

Сцены, на якіх напісаны яго слоган «рабі прасцей — лягчэй жыць», прычэп і сіняя пластыкавая бочка супадаюць з тымі, што можна ўбачыць у відэа.

Скрыншоты з відэа

Мужчына мае 62 тысячы падпісчыкаў у інстаграме, больш за 100 тысяч у тыктоку і 12 тысяч на ютубе.

Дзмітрый атрымаў вядомасць праз тое, што ў сваіх роліках паказвае гаражны рамонт старых карчэй без прыкрас і адзначае, што не гарантуе высокай якасці за выкананыя працы.

Ён паказвае, як заганяе мантажную пену ў парогі аўтамабіля замест іх замены і як закатвае дыры ў днішчы аўто рубероідам, ці як адпаліроўвае пажаўцелыя фары пастай для зубоў.

Мінулым летам блогер быў нават удзельнікам расійскай перадачы «Давай поженимся».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула