БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Зяленскі можа прыехаць у Маскву, калі хоча сустрэцца з Пуціным

5.06.2026 / 06:47

Nashaniva.com

Прэс-сакратар Крамля паведаміў, што ў Крамлі бачылі ліст прэзідэнта Украіны, а прэзідэнту Расіі паведамяць пра яго пазней.

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

Разам з тым прадстаўнік Крамля адзначыў, што «калі Зяленскі хоча сустрэцца з Пуціным, ён можа прыехаць у Маскву», піша «Украінская праўда».

Зяленскі ў адкрытым лісце ад 4 чэрвеня прапанаваў Пуціну вызначыць дату сустрэчы і правесці перамовы, каб завяршыць вайну. Таксама ён заклікаў далучыць да расійска-ўкраінскіх перамоваў прадстаўнікоў Еўропы і ЗША. Таксама ён заклікаў Пуціна не працягваць вайну ў 2027 і 2028 гадах.

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга паведаміў, што адкрыты ліст Зяленскага да расійскага кіраўніка, у якім ён заклікае спыніць вайну, будзе перададзены ў Расію па дыпламатычных каналах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула