БЕЛ Ł РУС

На радзіме Кузьмы Чорнага пройдзе літаратурна-музычны фестываль

5.06.2026 / 08:29

Nashaniva.com

20 чэрвеня на радзіме Кузьмы Чорнага ў Капыльскім раёне пройдзе V літаратурна-музычны фестываль «Цімкавіцкія вытокі».

Сёлета музычная праграма юбілейных «Цімкавіцкіх вытокаў» абяцае быць насычанай. На галоўнай сцэне выступяць народны сямейны ансамбль «Жывіца», артыстка эстрады Святлана Шыманская, а таксама творчыя калектывы Капыльшчыны, паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

Гасцей чакаюць сустрэчы з пісьменнікамі, музейныя квэсты і квізы, майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых.

У Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага пройдуць экскурсіі і традыцыйнае чаяванне «Каля самавара Кузьмы Чорнага», дзе можна будзе даведацца пра старонкі з жыцця класіка і адчуць асаблівую атмасферу гасціннасці Цімкавічаў.

Таксама будуць працаваць выставы-продажы майстроў народнай творчасці.

Пачатак а 16-й

Музей арганізуе трансфер Мінск — Цімкавічы — Мінск. Квіткі — 35 рублёў. Браніраванне месцаў: +375 (17) 363-94-65.

Квіткі можна набыць у касе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. М.Багдановіча, 13).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула