БЕЛ Ł РУС

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

5.06.2026 / 08:43

Nashaniva.com

Асанаў з 2022 года выступае ў прафесійным боксе і да сёння непераможны.

Бой прайшоў у Манрэалі. Супернік адмовіўся працягваць бой у шостым раўндзе, піша «Трыбуна».

Гэта 13‑я перамога маладзечанца ў прафесійным боксе.

Дзмітрый Асанаў — адзін з самых паспяховых беларускіх баксёраў сучаснасці.

Нарадзіўся ў 1996 годзе ў Маладзечне, спортам займаецца з дзяцінства, яго першым трэнерам быў бацька. У аматарскай кар'еры Асанаў выйграў срэбра Еўрапейскіх гульняў, бронзу чэмпіянату свету і станавіўся чэмпіёнам Еўропы.

З 2022 года выступае ў прафесійным боксе і да сёння непераможны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула