БЕЛ Ł РУС

Візіт Пуціна ў ЗША пакуль не разглядаецца

5.06.2026 / 08:49

Nashaniva.com

Візіт Уладзіміра Пуціна на саміт G20 у ЗША пакуль не разглядаецца, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе тэлеграм-канал «Раньше всех».

Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Некалькі тыдняў выказвалася меркаванне, што Пуцін можа адправіцца на саміт «Вялікай дваццаткі», які павінен прайсці ў Маямі ў снежні.

Таксама Пяскоў сказаў, што Пуцін не паедзе на чэмпіянат свету па футболе, які з 11 чэрвеня пройдзе ў ЗША, Мексіцы і Канадзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула