Мінчуку пазванілі з паліклінікі, спыталі пра здароўе — страта 14 тысяч рублёў
Гісторыя развівалася па звыклым сцэнары. У месенджары 39‑гадоваму мужчыну пазваніла невядомая, якая прадставілася супрацоўніцай мясцовай паліклінікі, паведамляе «Міліцыя Мінска».
Яна цікавілася данымі яго медыцынскай карты, спытала пра наяўнасць праблем са здароўем, удакладніла нумар тэлефона для прывязкі да электроннай карты і папярэдзіла, што зараз прыйдзе код, які трэба будзе прадыктаваць.
Неўзабаве мінчуку патэлефанавалі нібыта з сэрвісу «Е-паслуга» і паведамілі, што яго асабістыя даныя скапіяваны, а зламыснікі ўжо аформілі ад яго імя крэдыты ў банках.
Мужчыну папярэдзілі, што з ім звяжуцца супрацоўнікі Нацбанка, якія дадуць далейшыя інструкцыі. Пасля гэтага лжэсупрацоўнікі банка пацвердзілі, што на мінчука нібыта сапраўды аформлены крэдыты, а грошы выводзяцца за мяжу.
Каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці і даказаць няўдзел у злачынных пазыках, заяўнік сабраў усе свае грошы і перавёў 14 000 рублёў на рахунак, указаны махлярамі. І толькі потым ён зразумеў, што стаў ахвярай абману.
Заведзена крымінальная справа.