Вясковец загінуў, ачышчаючы метал ад іржы
Няшчасны выпадак здарыўся ва Ушацкім раёне, паведаміў Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Працуючы ў двары дома, 64‑гадовы мужчына выкарыстоўваў вуглавую шліфавальную машынку для ачысткі металу ад іржы. Каб абараніць сябе ад пылу, мужчына павязаў на галаву і шыю хустку.
У нейкі момант край тканіны трапіў на кручаную насадку інструмента. Вал імгненна наматаў хустку, сціснуўшы петлю на шыі пацярпелага. Мужчына памёр.
Паводле вынікаў судова-медыцынскай экспертызы, смерць мужчыны наступіла ад механічнай асфіксіі (удушша). Загінулы быў цвярозы.