БЕЛ Ł РУС

Стала вядома месца зборнай Беларусі па хакеі ў новым рэйтынгу ІІХФ

5.06.2026 / 11:02

Nashaniva.com

Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) апублікавала новы рэйтынг зборных.

Фота: ФХБ

У спісе каманд, якія прымуць удзел у наступным сезоне, першай ідзе зборная Швейцарыі (5335), другой — каманда Канады (5305). Амерыканцы, якія страцілі дзве пазіцыі ў рэйтынгу, замыкаюць тройку лепшых (5305). Фінляндыя, што выйграла чэмпіянат свету, ідзе на пятым месцы (5240).

Расійская каманда, адхіленая ад удзелу ў турнірах пад эгідай IIHF, мае ў актыве 5510 балаў. У агульным рэйтынгу гэта было б першае месца.

Зборная Беларусі, таксама з вясны 2022 года ад удзелу ў турнірах пад эгідай IIHF, мае ў актыве 4270 балаў. У агульным рэйтынгу гэта было б 19‑е месца.

Каманды Расіі і Беларусі ў рэйтынгу паказаны асобна, піша «Беларускі хакей».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула