БЕЛ Ł РУС

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску

5.06.2026 / 11:19

Nashaniva.com

Знакаміты дом «шпакоўня» ці «тэтрыс» заззяў аранжавымі агнямі, піша Bobrlife.by.

Дом-тэтрыс у Бабруйску знаходзіцца на вуліцы Мінскай, 25. Гэта спадчына савецкага мадэрнізму. Дом пабудавалі па праекце архітэктара Уладзіміра Галушчанкі ў пачатку 1980‑х гадоў. На незвычайную пабудову яго натхніла архітэктура японскіх калегаў.

«Новая падсветка ўяўляе сабой акантоўку выступаючых частак дома і круглых аконных праёмаў аранжавай неонавай стужкай, што надае «шпакоўні» асаблівы каларыт, — расказаў дырэктар Бабруйскага гарсвятла Сяргей Валько. — На ператварэнне дома спецыялістам нашага прадпрыемства спатрэбіўся месяц. Падсветка стала яркім акцэнтам і доўгачаканым падарункам да Дня горада».

Большая частка кватэр у гэтым дзевяціпавярховіку — аднапакаёвыя. Раней на першым паверсе была булачная і кафэ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула