БЕЛ Ł РУС

У порце румынскай Канстанцы ўзарваўся беспілотнік

5.06.2026 / 12:03

Nashaniva.com

Марскі беспілотнік сёння раніцай выбухнуў у порце Канстанцы ў Румыніі. Гэта адбылося каля штаб-кватэры Румынскага агенцтва па выратаванні на моры.

«Марскі беспілотнік адносіцца да таго тыпу, які выкарыстоўваецца ў вайне ва Украіне. Хацелася б адзначыць, што гэты аб’ект не ўваходзіць у склад узбраення румынскай арміі і не ўдзельнічаў у нядаўніх вучэннях, арганізаваных Міністэрствам нацыянальнай абароны ў раёне Чорнага мора», — гаворыцца ў заяве Мінабароны Румыніі.

Беспілотнік быў выяўлены сёння раніцай. Пазней ён выбухнуў. Ніхто не пацярпеў. Тэрыторыя ачэплена. Порт эвакуяваны.

Нагадаем, што на мінулым тыдні расійскі беспілотнік упаў і ўзарваўся на дах дома ў румынскім Галацы. У той жа дзень МЗС Румыніі заявіла, што закрывае расійскае консульства ў Канстанцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула