БЕЛ Ł РУС

Берлін заклікаў Пуціна да перамоваў аб міры ва Украіне

5.06.2026 / 12:50

Nashaniva.com

«Настаў час сесці за стол перамоваў», — заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Германіі.

Фота: Michael Kappeler/picture alliance via Getty Images

Міністр замежных спраў Германіі Ёхан Вадэфуль заклікаў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна да перамоваў аб мірным урэгуляванні ва Украіне — з удзелам еўрапейскага боку, піша Deutsche Welle.

— Настаў час сесці за стол перамоваў, — заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Германіі падчас сустрэчы з мексіканскім калегам Раберта Веласка ў Мехіка ў чацвер, 4 чэрвеня. — Думаю, усе бачаць, што канфлікт уступіў у фазу, якая настойліва патрабуе завяршэння.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на фоне прабуксоўкі пасрэдніцкіх намаганняў ЗША звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, прапанаваўшы прамыя мірныя перамовы паміж лідарамі дзвюх краін на нейтральнай тэрыторыі з удзелам шэрагу еўрапейскіх дзяржаў.

Вадэфуль падкрэсліў важнасць удзелу Германіі і Еўрапейскага Саюза ў перамоўным працэсе. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра еўрапейскі кантынент, магчымыя гарантыі бяспекі для Украіны і працэс яе ўступлення ў ЕС — усе гэтыя пытанні, на яго думку, могуць абмяркоўвацца і вырашацца толькі з удзелам еўрапейцаў.

— Таму еўрапейцы павінны быць уключаныя ў гэтыя перамовы, — падкрэсліў міністр, дадаўшы: — У якім фармаце і калі менавіта гэта адбудзецца, мы можам вырашыць у любы момант.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула