МЗС Азербайджана паведаміў аб атацы на судны ў Азоўскім моры, у выніку якой загінулі пяць чалавек
Яшчэ трое параненыя.
МЗС Азербайджана паведаміў, што сёння ноччу «беспілотнікі нанеслі ўдары па двух замежных грузавых суднах, на борце якіх знаходзілася 25 грамадзян Азербайджана».
У выніку нападу загінулі пяць грамадзян Азербайджана, яшчэ трое атрымалі траўмы. Пацярпелыя былі шпіталізаваныя ў гарадскую бальніцу Ейска.