Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця
У агульны спіс увайшлі 22 кнігі, у тым ліку пазначана, што шэсць аўтараў зашыфраваныя, паведамляе Беларускі ПЭН.
Кнігі, уключаныя ў поўны спіс, былі выдадзеныя як у Беларусі, так і за яе межамі — у Польшчы, Літве ды іншых краінах.
Поўны спіс:
- «Ніці» — Макар (Янушкевіч, 2025)
- «Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер» — Зміцер Вішнёў (Skaryna Press, 2025)
- «Вера — дачка флібусцьера» — Валянцін Вяркееў (Gutenberg Publisher, 2025)
- «Цесля жыцця» — Сяргей Дубаўцэвіч (зашыфраваны ўдзел)
- «Пляц» — Зміцер Залозны (зашыфраваны ўдзел)
- «Дамашаны» — Антон Зарэмба (зашыфраваны ўдзел)
- «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» — Ганна Кандрацюк (Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, 2025)
- «Халодныя землі» — Аляксандр Карнаўх (Gutenberg Publisher, 2025)
- «Лірнік» — Аляксандр Касцюковіч (зашыфраваны ўдзел)
- «Хто ты, дрон?» — Ганна Кручкова (Gutenberg Publisher, 2025)
- «Mosa» — Зміцер Крэс (Логвінаў, 2025)
- «Значныя дні» — Цімур Кудзеліч (Skaryna Press, 2025)
- «Гульня ў Освальда. Quest» — Аляксандар Лукашук (Kamunikat.org, 2025)
- «Яблык у валізцы» — Уладзіслаў Наважылаў (Grunwald Publishing, 2025)
- «Дагарала кастрышча» — Язэп Панямонскіх (зашыфраваны ўдзел)
- «Эйфарыя» — Марыя Пархімчык (Пфляўмбаўм, 2025)
- «Цягнік да Познаня» — Аляксей Правалоцкі (Gutenberg Publisher, 2025)
- «Радзіна» — Збых Слупоўскі (Галіяфы, Maraton, 2025)
- «Боў і смерць у Хротне» — Дзяніс Трусаў (Kamunikat.org, 2025)
- «Раз два тры чатыры два» — Пётр Уманскі (RozUM Media, 2025)
- «Пентаквантар» (кнігі 1 і 2) — Арцём Шуканаў (Gutenberg Publisher, 2025)
- «Спроба эксперыментальнага канструявання сябе» (кнігі 1 і 2) — Макс Шчур (SayBeat, 2025)
У журы ўвайшлі пісьменнік, культуролаг, рэдактар, Сяргей Календа, журналіст і літаратар, лаўрэат прэміі Гедройця мінулага года Сяргей Дубавец, перакладчыца, рэдактарка і літаратуразнаўца Яна Бэрнатовіч, беларускі драматург, крытык, паэт, літаратуразнаўца Сяргей Кавалёў, пісьменніца, перакладчыца і літаратуразнаўца Ганна Янкута.
Далей будзе вызначаны доўгі спіс, кароткі спіс (6 кніг), само ўручэнне пройдзе 7 лістапада ў Гданьску.
Сёлета прэмія будзе ўручацца ў 15 раз, а яе першым лаўрэатам у 2012 годзе быў Павел Касцюкевіч за кнігу «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».