БЕЛ Ł РУС

У Беластоку пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні

5.06.2026 / 17:06

Nashaniva.com

8 чэрвеня ў Беластоку пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Гісторыя Гародні (1919—1991). Нацыяналізацыя, вынішчэнне i саветызацыя сярэднеэўрапейскага места» з удзелам яе аўтара Фелікса Акермана.

Фелікс Акерман — нямецкі гісторык і публіцыст, прафесар, загадчык кафедры публічнай гісторыі ўніверсітэта ў Хагене (Fernuniversität in Hagen). 

Гэтая кніга — спроба напісаць гісторыю Гародні ХХ стагоддзя з гледзішча культурнай антрапалогіі. Яе базай паслужылі вусныя аповеды гарадзенцаў, архіўныя пошукі, а таксама ранейшая гістарыяграфія, да якой аўтар ставіцца падкрэслена крытычна. Адказ на пытанне, як узнікла беларуская Гародня, даецца з улікам мясцовай гісторыі фармавання трох нацыянальных праектаў — польскага, савецкага і ўласна беларускага — на сутыку трох краін — Беларусі, Польшчы і Літвы.

У кнізе апублікаваныя дзясяткі дакументаў і фатаздымкаў, частка з іх — упершыню.

Каб падрыхтаваць гэтую кнігу, аўтар правёў гутаркі з дзясяткамі мясцовых ураджэнцаў. Сярод іх Анджэй Пачобут, прафесар Алесь Смалянчук, Аляксандр Мілінкевіч, краязнаўца Аляксандр Госцеў. Суразмоўцамі аўтара былі ксяндзы, ананімныя настаўніцы беларускамоўных і польскамоўных школ, выкладчыкі Гарадзенскага ўніверсітэта. Але ў кнізе прадстаўлены не толькі галасы тых, хто жыў у Гародні на момант напісання кнігі, але і тых, хто выехаў з яе ў рамках т.зв. рэпатрыяцыі. Для гэтага аўтар у Ізраілі сустракаўся з гарадзенскімі яўрэямі, а ў Польшчы — з гарадзенскімі палякамі, якія выехалі пасля вайны. Ён таксама працаваў з гарадзенскімі архівамі, у тым ліку тымі, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы, з рознамоўнай перыёдыкай, выкарыстоўваў малавядомыя крыніцы з нямецкіх архіваў аб Гародні падчас акупацыі.

Гэтая кніга пра:

Час і месцы правядзення прэзентацыі: 

8 чэрвеня (панядзелак), 19:00 — 20:30.

Адрас: Sienkiewicza 82, Fundacja «Okno na Wschód».

Прэзентацыя праводзіцца пры падтрымцы праграмы Еўрапейскага саюза 'EU4Belarus: Support to Advanced Learning and Training (SALT II)'.

Чытайце таксама:

У Вільні пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні

Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця

«What Now, Mr. Wolf?». Культавая кніга Евы Вежнавец выйшла па-англійску

Выйшаў па-беларуску «Атлант расправіў плечы»

Каментары да артыкула