БЕЛ Ł РУС

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў

5.06.2026 / 19:30

Nashaniva.com

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ) ануляваў вынікі цэнтралізаванага тэсціравання аднаго з абітурыентаў, які падчас экзамену апублікаваў у інтэрнэце фотаздымкі тэставых заданняў, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА

Паводле інфармацыі РІКВ, вучань адной са школ Брэсцкай вобласці размясціў у тэлеграм-чаце варыянт заданняў па матэматыцы непасрэдна падчас правядзення ЦТ. Асобы адміністратараў гэтага чата таксама ўстаноўленыя.

Спецыяльная камісія разгледзела выпадак і прыняла рашэнне ануляваць вынік тэсціравання па матэматыцы для гэтага ўдзельніка.

Дырэктар РІКВ Дзмітрый Міронаў адзначыў, што вучань раней характарызаваўся станоўча і быў выдатнікам. Сярэдні бал ягонага школьнага атэстата складаў 9,1.

Таксама паведамляецца, што 6 чэрвеня павінна адбыцца яшчэ адно пасяджэнне камісіі, на якім будуць разглядацца іншыя выпадкі парушэнняў падчас ЦТ.

Чытайце таксама:

У інтэрнэце апублікавалі заданні ЦТ — парушальнікаў ужо знайшлі

РІКВ будзе апавяшчаць абітурыентаў аб выніках ЦЭ праз SMS

Мінадукацыі расказала, як прайшоў цэнтралізаваны экзамен па дзяржаўных мовах

Каментары да артыкула