БЕЛ Ł РУС

У Буда-Кашалёўскім раёне ў ДТЗ загінулі два чалавекі

5.06.2026 / 23:26

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 5 чэрвеня каля 18:20 на аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Пыцькаўка.

27‑гадовы кіроўца аўтамабіля Jac, паводле папярэдняй інфармацыі, страціў кантроль над кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем «Жыгулі».

У выніку моцнага сутыкнення загінулі 55‑гадовы кіроўца «Жыгулёў» і яго 53‑гадовы пасажыр.

Абставіны і дакладныя прычыны аварыі высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула