БЕЛ Ł РУС

Іран выпусціў сем ракет па Кувейце і Бахрэйне

6.06.2026 / 07:47

Nashaniva.com

Амерыканскія вайскоўцы заявілі, што Іран выпусціў у напрамку Бахрэйна і Кувейта сем балістычных ракет, аднак яны былі збітыя або не дасягнулі сваіх цэляў.

Ілюстрацыйнае фота Stringer / Anadolu via Getty Images

«Паводле папярэдніх ацэнак, шэсць ракет, выпушчаных Іранам, былі перахопленыя, а сёмая не дасягнула цэлі», — заявілі ў CENTCOM.

У сваю чаргу, Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што ў ноч на суботу чатыры нафтавыя танкеры спрабавалі прайсці праз Армузскі праліў без узгаднення з Тэгеранам. Адзін з іх падвергся ўдару і быў спынены, а астатнія развярнуліся назад, сцвярджае КВІР.

Затым амерыканскія сілы нанеслі ўдары па радарах, а сілы КВІР у адказ атакавалі балістычнымі ракетамі амерыканскую базу ў Кувейце і базу Пятага ваенна-марскога флоту ЗША ў Бахрэйне, гаворыцца ў заяве корпуса, піша Бі-бі-сі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула