«Загадка срэбнага пярсцёнка» — навінка для падлеткаў
У выдавецтве «Медыял» ў серыі «Кнігарня Старога Менска» выйшла дэтэктыўная аповесць для падлеткаў 12+ «Загадка срэбнага пярсцёнка» аўтарства Таццяны Шапуцькі. Сюжэт звязаны з пошукам скарбаў і археалогіяй, піша bellit.info.
«Мінскі сямікласнік Мацвей знаходзіць у школе старадаўні срэбны пярсцёнак. Выяўляецца, што ён скрадзены з Нацыянальнага археалагічнага цэнтра разам з важнымі дакументамі пра беларускія курганы. Мацвей разам з сябрамі пачынае ўласнае расследаванне, у якім ім дапамагае дзядзька Антось, былы супрацоўнік цэнтра. Нітачка прыводзіць падлеткаў у Расонскі раён, дзе яны знаходзяць нешта нашмат больш каштоўнае…» — інтрыгуе анатацыя.
Усе гістарычныя звесткі ды геаграфічныя назвы, пададзеныя ў аповесці, не выдуманыя а сапраўдныя. Гэта робіць кнігу не проста забаўляльнай, але карыснай усім, хто любіць вандраваць ды вывучаць багатую гісторыю нашай радзімы.
Навінку можна набыць у кнігарні «Акадэмічна кніга», «Кніжная Шафа» і краме «Рагна». А таксама ў музеі-сядзібе «Стары Менск».