Трамп пра Зяленскага і Пуціна: Хай самі разбіраюцца
Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што цяпер «падыходзіць момант, калі пытанне паміж Расіяй і Украінай павінна быць вырашана».
Фота: Alex Brandon-Pool / Getty Images
Дональд Трамп падчас размовы з журналістамі заявіў, што Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін цяпер павінны «самі разбірацца» ў пытанні расійска-ўкраінскай вайны, піша «Украінская праўда».
У Трампа спыталі, ці хоча ён, каб пасля таго, як Зяленскі прапанаваў Пуціну асабістую сустрэчу, яны спачатку правялі размову без удзелу ЗША.
«Я не супраць. Гэта значыць, хай яны самі разбіраюцца. Гэта я прывёў іх да гэтай сітуацыі, і я думаю, што ўсё ўладзіцца», — адказаў амерыканскі прэзідэнт.
Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што цяпер «падыходзіць момант, калі пытанне паміж Расіяй і Украінай павінна быць вырашана».
«Гэта вайна, якой ніколі не павінна было здарыцца. Яна б ніколі не адбылася, калі б я быў прэзідэнтам. Але я думаю, што ўсё ўладзіцца», — дадаў Трамп.
Чытайце таксама:
Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум
Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?
Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»
Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім
Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну
Міністр абароны Літвы пра ліст Зяленскага: Наіўна чакаць, што Пуцін проста возьме і адступіць