БЕЛ Ł РУС

Пуцін сустрэўся са Шродэрам

6.06.2026 / 11:44

Nashaniva.com

Размова была сяброўская.

Архіўнае фота 2018 года, фота Getty Images

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сустрэўся тэт-а-тэт з былым канцлерам Германіі Герхардам Шродэрам, паведаміў «Інтэрфаксу» памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.

«Так, сустракаўся, добрая была размова», — сказаў Ушакоў. Пры гэтым на ўдакладняльнае пытанне, ці абмяркоўваліся нейкія перспектывы перамоваў паміж Расіяй і ЕС, ён адказаў: «Не ведаю, размова была тэт-а-тэт».

«Размова была сяброўская, яна праходзіла ў фармаце тэт-а-тэт, адзін на адзін. Падрабязнасцяў я, шчыра кажучы, не ведаю. Яна адбылася ў Маскве, у Крамлі», — сказаў Ушакоў журналістам.

Раней расійскія ўлады называлі Шродэра сваім кандыдатам на пасярэдніка ад ЕС на магчымых перамовах Расіі і Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула