Пускаюць аўтобус Гродна — Варшава
З 11 чэрвеня арганізуюць штодзённы рэйс па маршруце Гродна — Беласток — Варшава.
Lookby.media
Яго арганізуе беларускі перавозчык «Мабіка» сумесна з польскім партнёрам, паведамілі прадстаўнікі сэрвісу «Атласбас».
Выезд з Гродна будзе ў 09:10. Адпраўленне з Варшавы ў зваротным кірунку — у 21:30, з Беластока — у 00:15.
Да Варшавы квіток будзе каштаваць 130 рублёў, да Беластока — 100 рублёў.
Аўтобус будзе следаваць праз «Бераставіцу». Сёння там чэргаў з аўтобусаў, як і ў Брузгах, няма.
Чарга з аўтобусаў толькі на пераходзе «Брэст» — 10 штук. Тамсама стаяць 140 легкавых аўтамабіляў.