На заўтра абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
У нядзелю пераважна па ўсходзе чакаюцца дажджы, навальніцы. Ноччу месцамі, а днём у многіх раёнах моцныя залевы.
У асобных раёнах прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15—20 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад 9 градусаў цяпла на паўночным захадзе да 17 градусаў на паўднёвым усходзе. Днём чакаецца 20—26 градусаў цяпла, месцамі — 17—19 градусаў вышэй за нуль.