БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку

6.06.2026 / 14:59

Nashaniva.com

Проста зараз у раёне Трактарнага завода прадаецца аднапакаёвая кватэра з сапраўды запамінальным рамонтам. Аўтары аб’явы сцвярджаюць, што гэта не проста кватэра, а гатовы бізнэс з высокай даходнасцю, піша Realt.by.

Аднапакаёвая кватэра размяшчаецца на першым паверсе чатырохпавярховага цаглянага дома па вуліцы Будзённага, 19.

Будынак, у якім знаходзіцца жыллё, — класічная «сталінка» 1955 года пабудовы: з вялікімі вокнамі, тоўстымі сценамі і высокімі трохметровымі столямі.

Агульная плошча кватэры складае 40 квадратных метраў. Мяркуючы па ўсім, у жыллі была зроблена перапланіроўка. Тут прыбралі калідор, павялічылі санвузел і аб’ядналі кухню з жылым пакоем.

Унутры кватэры — «не тыпавы рамонт, а інтэр’ер, які немагчыма забыць». На фотаздымках можна заўважыць незвычайную наліўную падлогу, чырвоную кветку, фрэску з імітацыяй дрэва, статую жанчыны-анёла і многае іншае.

На кухні новых уладальнікаў чакае дарагая італьянская кухонная мэбля, а ў пакоі — эфектны круглы ложак.

У аб’яве адзначаецца, што кватэра паспяхова здаецца ў пасутачную арэнду, а сярэдняя запаўняльнасць складае 24 дні на месяц. Паводле падлікаў рыэлтараў, калі працягнуць здаваць жыллё, то аднапакаёўка акупіцца ўжо праз 6 гадоў і 8 месяцаў.

Побач з домам знаходзіцца станцыя метро «Трактарны завод», а таксама новы стадыён, буйныя гандлёвыя цэнтры, школы і дзіцячыя сады.

Кватэру прадаюць за 272 тысячы рублёў, або 96 тысяч даляраў (6806 рублёў, або 2407 даляраў за квадратны метр).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула