БЕЛ Ł РУС

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў

6.06.2026 / 16:11

Nashaniva.com

Цэнтралізаваны экзамен у гэтым годзе здалі 58 850 выпускнікоў 11‑х класаў, паведаміла Міністэрства адукацыі. Пры гэтым ведамства падзялілася статыстыкай найбольш паспяховых вынікаў. 

Фота: «Мінская праўда»

Найвышэйшы вынік — 100 балаў — атрымалі 638 ужо былых вучняў, што крыху больш, чым летась, калі такіх выпускнікоў было 623.

Найбольш стабальных вынікаў зафіксавана па матэматыцы (190), грамадазнаўстве (145), англійскай мове (125), біялогіі (88), хіміі (35) і фізіцы (22). Таксама 100 балаў атрымалі адзін выпускнік па кітайскай мове, дзевяць — па нямецкай і пятнаццаць — па французскай.

Сярэднія вынікі па большасці прадметаў перавысілі 60 балаў. Так, па фізіцы сярэдні бал склаў 61,9, па хіміі — 63,9, па замежнай мове — 61,09, па гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі — 60,7, па біялогіі — 60,1. Па матэматыцы сярэдні бал дасягнуў 55,4.

Сёлета былі ўведзеныя новыя магчымасці для ўдзельнікаў экзамену. Усе выпускнікі, якія здавалі ЦЭ ў асноўныя тэрміны, бясплатна атрымаюць SMS-паведамленні з вынікамі. Акрамя таго, у асабістым кабінеце на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў можна будзе паглядзець свае балы, скан-копіі выкананых работ і правільныя адказы на экзаменацыйныя заданні.

Для тых, хто не змог прыняць удзел у ЦЭ ў асноўныя дні па ўважлівых прычынах, прадугледжаныя рэзервовыя даты — 20 і 22 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў

У інтэрнэце апублікавалі заданні ЦТ — парушальнікаў ужо знайшлі

РІКВ будзе апавяшчаць абітурыентаў аб выніках ЦЭ праз SMS

Мінадукацыі расказала, як прайшоў цэнтралізаваны экзамен па дзяржаўных мовах

Каментары да артыкула