БЕЛ Ł РУС

Памёр акцёр Энтані Хэд

6.06.2026 / 16:57

Nashaniva.com

Брытанскі акцёр Энтані Хэд, вядомы найперш па ролях у серыялах «Бафі — вынішчальніца вампіраў» і «Тэд Ласа», памёр ва ўзросце 72 гадоў. Пра смерць акцёра паведамілі ягоныя дочкі Эмілі і Дэйзі. Паводле іх слоў, Хэд мірна пайшоў з жыцця ў коле сям’і ў выніку ўскладненняў пасля пнеўманіі.

Энтані Хэд. Фота: Getty Image

Найбольшую вядомасць Энтані Хэду прынесла роля Руперта Джайлза ў серыяле «Бафі — вынішчальніца вампіраў». Ягоны герой быў настаўнікам і апекуном галоўнай гераіні Бафі Самерс. Акцёр здымаўся ва ўсіх сямі сезонах праекта разам з Сарай Мішэль Гелар.

У папулярным серыяле «Тэд Ласа» Хэд выканаў ролю Руперта Мэніёна — былога ўладальніка футбольнага клуба «Рычманд», які пасля разводу перадаў кантроль над камандай сваёй былой жонцы.

Сярод іншых вядомых работ акцёра — роля прэм’ер-міністра ў камедыйным серыяле «Маленькая Брытанія» і караля Утэра Пендрагона ў фэнтэзійным серыяле «Мерлін».

У сваёй заяве дочкі акцёра адзначылі, што ганарацца тым, што былі дзецьмі Энтані Хэда і мелі магчымасць бачыць, як ягоныя талент і праца ўплывалі на людзей. Яны падкрэслілі, што Энтані Хэд вельмі любіў сваю прафесію і заўсёды лічыў вялікім шанцам працаваць з таленавітымі калегамі на працягу кар’еры, якая доўжылася некалькі дзесяцігоддзяў.

Чытайце таксама:

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом

Памерла Маржан Сатрапі — аўтарка графічнага рамана «Персеполіс»

У Літве на прыватным самалёце разбіўся 82‑гадовы фермер-мільянер

Каментары да артыкула