Пад Гроднам насмерць разбіўся матацыкліст, сутыкнуўшыся з фурай
Здарэнне адбылося 6 чэрвеня на аўтамагістралі М-6 у Гродзенскім раёне. Паводле папярэдняй інфармацыі, 44‑гадовы мужчына, які кіраваў матацыклам Kawasaki, сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем DAF з паўпрычэпам, за рулём якога знаходзіўся 36‑гадовы кіроўца.
Ад атрыманых траўмаў матацыкліст памёр на месцы здарэння. Яго 17‑гадовая дачка, якая ехала пасажыркай, была дастаўлена ў бальніцу.
Па факце аварыі праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны і прычыны здарэння.