БЕЛ Ł РУС

Дроны атакавалі акупаваныя Данецкую і Луганскую вобласці, а таксама Крым: пад ударам ЦЭС, нафтабаза і чыгунка

7.06.2026 / 08:53

Nashaniva.com

У ноч на нядзелю, 7 чэрвеня, беспілотнікі здзейснілі атаку на часова акупаваныя тэрыторыі Украіны. Начныя ўдары прывялі да пажараў на буйных інфраструктурных аб'ектах, сярод якіх цеплаэлектрастанцыя, чыгуначныя вузлы і нафтабаза.

Паводле звестак маніторынгавых каналаў, у Данецкай вобласці дроны актакавалі Зуеўскую ЦЭС, дзе пасля выбуху пачаўся моцны пажар. Акрамя таго, пажар зафіксаваны ў раёне акупаванага горада Чысцякова — там пад удар патрапіла чыгуначная інфраструктура.

Чыгуначныя аб'екты і электрападстанцыі былі атакаваныя і ў Луганскай вобласці, у выніку чаго на месцах прылётаў таксама пачаліся ўзгаранні.

Паралельна серыя выбухаў прагрымела на Крымскім паўвостраве. Партызанскі рух «Атэш» і мясцовыя паблікі паведамілі пра выбухі ў раёне нафтабазы ў Феадосіі. Акрамя гэтага, праца СПА і выбухі фіксаваліся ў Севастопалі, Джанкоі і Сімферопалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула