БЕЛ Ł РУС

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы

7.06.2026 / 13:32

Nashaniva.com

Валерый Сахашчык з братам паспяхова асвойваюць новую для сябе нішу: усяго за год яны ператварылі страты ў новым для сябе дэвелаперскім бізнэсе ў прыбыткі, піша эканаміст Вадзім Сяховіч. 

Валерый Сахашчык. Фота: «Наша Ніва»

Больш за паўмільёна еўра (у эквіваленце) чыстага прыбытку па выніках 2025 года зарабіла жырардаўская кампанія Chicago Urban Development (CUD). Гэта — актыў братоў Валерыя і Алега Сахашчыкаў, у межах якога яны з 2024 года асвойваюць новую для сябе нішу інвестыцый у жылую нерухомасць.

Як піша Сяховіч, за мінулы год выручка CUD павялічылася амаль у 2 разы — з 2,7 млн у 2024‑м да 5,3 млн еўра. І бізнэс пасля 250 тысяч еўра страты ў свой першы год дзейнасці прынёс братам першы прыбытак — больш за 515 тысяч еўра.

Яго яны атрымалі з дзвюх аб’ектаў, якія ўваходзяць у цяперашні час у партфоліо CUD. Гэта — жылыя комплексы Osiedle Raclawicka ў горадзе Мшчонаў і Zakątek Chmielna ў Жырардаве, дзе знаходзіцца штаб-кватэра сямейнага бізнэсу. Абодва гарады размешчаны недалёка ад Варшавы.

20 дамоў на тэрыторыі Osiedle Raclawicka былі ўзведзены сямейнай будаўнічай кампаніяй Sahaty ў 2024—2025 гадах. Мяркуючы з дадзеных з сайта забудоўшчыка, на гэты момант непрададзеныя толькі тры кватэры (ад 31 да 38 кв. м) з 40.

Таксама працягваецца рэалізацыя кватэр у Zakątek Chmielna. Гэта больш маштабны праект, у межах якога будзе пабудавана 60 жылых памяшканняў у 15 дамах. Кватэры плошчай ад 65 до 100 кв.м прапануюцца на сайце CUD ад 138 тыс. да 186 тыс. еўра па бягучым курсе.

Валерый Сахашчык камандаваў брэсцкімі дэсантнікамі. Ужо будучы ў адстаўцы, у 2020‑м ён падтрымаў народ на пратэстах. А калі Расія напала на Украіну, рэзка асудзіў Пуціна. Два гады ён быў у кабінеце ў Ціханоўскай, потым зноў з канцамі пайшоў назад у бізнэс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула