БЕЛ Ł РУС

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

7.06.2026 / 13:22

Nashaniva.com

Пік актыўнасці кляшчоў прыпадае на чэрвень. Вакцынацыя з'яўляецца эфектыўным спосабам абароны ад клешчавога энцэфаліту. Але ці зробяць яе цяпер?

Стандартны графік вакцынацыі патрабуе планавання загадзя: першую дозу робяць у кастрычніку-лістападзе, а другую — зімой ці ў пачатку вясны.

Гэта неабходна, каб імунітэт паспеў сфармавацца за 2 тыдні да пачатку сезона актыўнасці насякомых, паведамілі БелТа ў Міністэрстве аховы здароўя.

Аднак зрабіць прышчэпку можна і летам, але пры гэтым варта ўлічваць наступныя рызыкі.

Пакуль у арганізме выпрацоўваюцца антыцелы, чалавек усё яшчэ застаецца ўразлівым да інфекцыі.

Няма абсалютнай гарантыі: нават поўны курс вакцынацыі не дае 100%-й абароны і не адмяняе неабходнасці выконваць іншыя меры засцярогі.

Асноўныя правілы абароны на прыродзе

Медыкі падкрэсліваюць, што выконваць правілы бяспекі трэба ўсім, уключаючы прышчэпленых людзей.

Выбірайце максімальна закрытае адзенне светлых адценняў — на ім кляшча заўважыць значна прасцей.

Гуляйце строга па дарожках і пазбягайце ляжання на траве. Маленькіх дзяцей рэкамендуецца везці ў вазку або несці на руках.

Абавязкова выкарыстоўвайце спецыяльныя сродкі (рэпеленты). Падчас і пасля прагулкі рэгулярна аглядайце сябе, дзяцей і свойскіх жывёл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула