БЕЛ Ł РУС

Траўматолаг назваў самы небяспечны летні абутак для ступняў

7.06.2026 / 19:27

Nashaniva.com

А які самы здаровы варыянт?

Самы спрэчны варыянт летняга абутку — шлёпанцы. Яны больш падыходзяць для паходу ў басейн або на пляж, чым для штодзённага нашэння ў горадзе, каментуе траўматолаг-артапед Раман Кудраўцаў «Мінскай праўдзе».

«Фіксацыя такога абутку на ступаку адбываецца за кошт сціскання пальцаў у пярэднім аддзеле. Гэта паталагічны стан, які прыводзіць да натоптышаў і праблем з сухажыллямі пальцаў», — папярэдзіў доктар.

У якасці больш бяспечнай альтэрнатывы доктар прапанаваў кроксы.

Таксама для непрацяглых прагулак падыдуць правільна падабраныя сандалі. Аднак для працяглай хады яны не заўсёды з'яўляюцца найлепшым выбарам з-за недастатковай артапедычнай падтрымкі.

Самым удалым варыянтам летняга абутку траўматолаг назваў красоўкіПаводле яго слоў, якасныя мадэлі маюць успененую падэшву, якая змякчае нагрузку пры хадзе, змяншае ўздзеянне на суставы і забяспечвае ўстойлівасць дзякуючы пратэктару. Акрамя таго, такі абутак добра фіксуе пятку.

«Калі летам у красоўках горача, можна выкарыстоўваць перфараваныя мадэлі», — пракаментаваў спецыяліст.

Пры гэтым доктар адзначыў, што найлепшай трэніроўкай для ступняў у цёплую пару года застаецца хада басанож. Для гэтага неабавязкова ехаць на марскі пляж — падыдуць прагулкі па траве ў парку, лясныя сцежкі або дачны ўчастак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула