БЕЛ Ł РУС

Зяленскі пацвердзіў сваю сустрэчу з Абрамовічам. Той прывозіў пасланне ад Пуціна

7.06.2026 / 21:50

Nashaniva.com

Зяленскі перадаў, што не саступіць Расіі Данбас.

Фота: Byron Smith / Getty Images

Уладзімір Зяленскі пацвердзіў сустрэчу з расійскім алігархам Раманам Абрамовічам у маі гэтага года.

«Ён прыязджаў у Кіеў. Сказаў: «Я прывёз паведамленне непасрэдна вам і хачу ўзяць вашы паведамленні, каб перадаць іх Пуціну», — сказаў Зяленскі ў інтэрв'ю Sky News.

Ён дадаў, што Абрамовіч прасіў правесці сустрэчу без публічнасці і хацеў зразумець, на што Украіна гатовая пайсці, калі справа дойдзе да мірных перамоў.

Зяленскі перадаў, што не саступіць Расіі Данбас: «Гэта было ключавое паведамленне. Я заявіў, што мы не сыдзем адтуль. Мы не аддамо вам перамогу такім чынам».

Чытайце таксама:

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум

Каментары да артыкула